Карпечанка Міхась

Карпечанка Міхась Аляксеевіч

Нарадзіўся 14 лістапада 1959 года ў весцы Болін Краснапольскага раёна.

Беларускі пісьменнік, журналіст, краязнаўца.

Прызнанне:

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі;

Лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года-2010”.

Карпечанка, Міхась. На скрыжаванні болю і надзеі : [зборнік] / Міхась Карпечанка. – Мінск : В. Хурсік, 2006. – 318, [1] с. : партр.

Тэкст аўтографа: “Брылёўскай сельскай бібліятэцы з пажаданнямі плёну, натхнення, удачы”.

Кніга-дакумент, прысьвечаная трагічным падзеям 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Першая частка яе – успаміны рэпрасаваных “ворагаў народу”: сялянаў – “кулакоў-аднаасобнікаў” і калгаснікаў, а таксама прадстаўнікоў нешматлікай інтэлігенцыі з Бялыніцкага раёну Магілеўшчыны, “вінаватых без віны”, як кажа аўтар. У кнізе таксама аповесці “Перуноў дуб з Крываліцкага лесу” і драма “Канвеер” – пра падзеі тых жа гадоў. Аўтар добра і творча папрацаваў з фактаграфічным матэрыялам і кніга атрымалася ўражваючай і кранальнай.