Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч
Нарадзіўся 6 студзеня 1964 года, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, цяпер Беларусь
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 2017), беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
Даследуе гісторыю і культуру Пухавіцкага раёна. Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. Член Саюза журналістаў Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Прызнанне:
– Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
Карлюкевіч, Алесь. Новыя прыгоды Шубуршуна : [казка: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда, 2014. – 35, [2] с. : каляр. іл.
Карлюкевіч, Алесь. Як Шубуршун па Свіслачы падарожнічаў: казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. – 67, [3] с. : каляр. іл.
Тэксты аўтографаў: “Брылёўскай сельскай бібліятэцы. 31.08.2019 г.”, “На добрае чытанне. 31.08.2019 г.”
Дэвізам гэтых захапляльных, пазнавальных і добрых кніг могуць стаць словы “Кожны мае права на новыя адкрыцці”. Маленькія чытачы знойдуць у іх мноства адказаў на свае пытанні.
Новыя гісторыі пра адважнага вандроўніка па мянушцы Шубуршун. На сваім шляху ён знаёміцца з новымі героямі, кожны з якіх дае яму карысныя парады, якія, дарэчы, і вам могуць спатрэбіцца ў жыцці. Разам з Шубуршуном вы зможаце адкрыць для сабе шмат цікавага пра розныя краіны свету, і нават даведаецеся, што трэба рабіць, каб хутчэй заснуць.
Жадаем вам прыемнага падарожжа па старонках гэтых кнiг, бо, як кажа аўтар, “без казкі роднай нам ніяк нельга!”.