Карамазаў Віктар

Карамазаў Віктар Філімонавіч

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года, г.Чэрыкаў, Магілёўская вобласць.

Беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969. Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма “Зялёныя фрэгаты” (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак.

Прызнанне:

– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу “Проста ўспомніў я цябе…”;

– Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”.

Карамазаў, Віктар. Аброчны крыж [Тэкст] : аповесці, апавяданні / Віктар Карамазаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 382 с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Дарагім землякам Магілёўшчыны. Шчыра, з любоўю. 27.09.2016”.

У кнігу ўвайшлі аповесці: “Крыж на зямлі і поўня ў небе” (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю і “Краем белага шляху” (1992) на тэму Чарнобыльскай трагедыі, а таксама апавяданні на сучасную тэму. 

Карамазаў, Віктар. Выбраныя творы [Тэкст] : у 2 т. Т. 1. Бежанцы : роман ; Краем Белага Шляху. Дзень Барыса і Глеба : аповесці / Віктар Карамазаў ; прадмова П.Васючэнкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 509 с.,[1] л. партр.

Тэкст аўтографа“Чытачам Брылёўскай бібліятэкі – ад сэрца, з любоўю. 15.03.2017 г.”.

Раман “Бежанцы” як мастацкае ўвасабленне драмы маленькага чалавека ў варунках гісторыі. Спалучэнне ў творы двух часавых пластоў – Вялікай Айчыннай вайны і постчарнобыльскай сучаснасці. Вобразы Васіля Падабеда, яго дзеда Трахіма, бацькі Захара і сына Сярожы, а таксама детдомаўцаў Рамана і Лёхі. Не адзін круг ліха, бяды-нядолі зведала сям’я Падабедаў… Аўтар падводзіць нас да сумнага, балюча-трывожнага роздуму пра тое, што бежанства стала адвечнай нацыянальнай драмай, трагічнай доляй беларусаў у XX стагоддзі.

Аповесць “Краем Белага Шляху” прысвечана чарнобыльскай тэме. Галоўны герой твора Васіль Валетаў, абходзячы забруджаныя радыяцыяй месцы, бачыць, як пусцеюць навакольныя вескі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць. Але людзям патрэбна праўда, няхай горкая і суровая. Хлусня, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду. Валетаў, адчуваючы кроўную сувязь з роднай зямлёй, змагаецца (у межах сваіх сіл. і здольнасцей) за яе выратаванне, за яе будучыню.

Тэма адданасці роднай зямлі, вернасці нацыянальным вытокам у аповесці “Дзень Барыса і Глеба”.

Карамазаў, Віктар. Вясёлка сярод зімы [Тэкст] : падарожжы : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Віктар Карамазаў ; [мастак Л. Марчанка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 158, [2] с. : іл.

Тэкст аўтографа: “З прыемнасцю – на ўсё о – кэй! 04.03.2017.”.

Героі нарысаў – сапраўдныя патрыёты роднай зямлі, змагары за яе шчасце, людзі багатай і шчодрай душы.