Гіль Мікола

Гіль Мікола

(сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч)

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць.

Беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Народнага паэта Беларускай ССР Ніла Гілевіча. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1975).

Гіль, Мікола. Кім і Валерыя [Тэкст] : аповесці і апавяданні / Мікола Гіль. –  Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 270 с, іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі з пажаданнем любіць кнігу, перш-наперш – беларускую і, значыць, расці патрыётамі нашай краіны. 04.03.2017 г.”.

Гераіня аповесці “Прагал” – былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша…

Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці “Кім і Валерыя”.