Дранько-Майсюк Леанід

Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года, Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.

Беларускі паэт.

Прызнанне:

– Член Саюза пісьменнікаў СССР (1984);

– Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (за нізку апавяданняў у часопісе “Дзеяслоў” (2005).

Дранько-Майсюк, Леанід. Гаспода [Тэкст] : выбранае  / Леанід Дранько-Майсюк. –  Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. –  382 с. – (Залатая серыя. Паэзія XX стагоддзя).

Тэкст аўтографа: “Хай кожнага брылёўца (я моцна так жадаю!) пад беларускім сонцам каханне напаткае. 4 сакавіка 2017 г.”.

Захаванне паэзіі – асноўная тэма, якая хвалюе паэта. Аўтар упэўнены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтаў – паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця – гэта значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства – імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні – то такім парадкам можна атрымаць формулу мастацкай вечнасці і прыйсці да разумення, што жыць без паэзіі немагчыма…