Далідовіч Генрых

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць.

Беларускі пісьменнік, Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі. На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера “Апошні з магікан”.

Прызнанне:

– Літаратурная прэмія імя І. Мележа (1987)  за цыкл гістарычных раманаў “Гаспадар-камень”;

– Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа (1996) за раман “Заходнікі”.

Далідовіч, Генрых. Жар кахання [Тэкст] : апавяданні пра жанчын / Генрых Далідовіч ; рэдактар І.І.Канановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 350 с.

Тэкст аўтографа: “Брылёўскай бібліятэцы – маё глыбокае шанаванне жанчыны, якая дае нам, мужчынам, шмат светлага, добрага. 16.03.2017 г.”.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: “пачуцці”. “Жар кахання” – спроба пісьменніка сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.

Далідовіч, Генрых. Заходнікі [Тэкст] : раман / Генрых Далідовіч. –Мінск : Юнацтва, 1994. – 237 с.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Добрага здароўя, настрою ўсім! Зямнога шчасця”.

У рамане “Заходнікі” створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі, пачынаючы з канца 1940-х г., іх “перавыхаванне”, рэпрэсіі, міграцыі… Многія старонкі прысвечаны светламу пачуццю кахання, паказу станаўлення маладой сям’і ў адноўленай вёсцы.

Далідовіч, Генрых. Міланькі [Тэкст] : аповесці / Генрых Далідовіч ; [мастак У. У. Даўгань] – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 349, [2] с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Добры дзень! Рады падзякаваць за ўвагу, пажадаць светлага настрою, удач ва ўсім задуманым! 22.03.2012 г.”.

Аповесці “Міланькі” і “Завуч” працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка – паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці “Усё яшчэ наперадзе”. Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям’і.

Далідовіч, Генрых. На новы парог [Тэкст] : аповесці / Генрых Далідовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 272 с., іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Жадаю ўсім здароўя, чым больш радасці ад задуманага і спраўджанага. 22.03.2018 г.”.

У кнізе дзве аповесці. Першая ,“Дырэктар” –  працяг вядомых аповесцей “Усё яшчэ наперадзе”, “Міланькі”, “Завуч”, заканчэнне цыкла твораў пра вясковых настаўнікаў.

Другая аповесць,“На новы парог”, прысвечана людзям беларускіх малых, так званых, неперспектыўных вёсак.