Дайнека Леанід

Дайнека Леанід Марцінавіч

Нарадзіўся 28 студзеня 1940 года, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць. Памёр 21 жніўня 2019.

Беларускі пісьменнік. Пачынаў як паэт, пісаў раманы пра рэвалюцыю, грамадзянскую вайну, пра сучаснасць і фантастыку, але найбольш запомніўся займальнымі гістарычнымі творамі: “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”.

Прызнанне:

– Лаўрэат Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман “Меч князя Вячкі”;

– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей – за гістарычныя раманы “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”. Героі яго кніг – Усяслаў Чарадзей, князь Вячка, Канстанцін Астрожскі, Язафат Кунцэвіч…

Дайнека, Леанід. Бацькава крыніца [Текст] : апавяданні / Леанід Дайнека. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 158, [2] с.

Тэкст аўтографа: “Чытачам з Магілёўшчыны ад усёй душы! 22.03.18 г. г.Мінск”.

Тэмы зборніка вершаў – услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі.

Дайнека, Леанід. Запомнім сябе маладымі [Текст] : раман  / Леанід Дайнека ; [мастак В. А. Тарасаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 222, [1] с., [7] л. iл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі ад усёй душы! Люблю Вас! 15.03.2017 г. г.Мінск ”.

Аўтар дылогіі “Людзі і маланкі” (1977) і “Запомнім сябе маладымі” (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917 –1919.

Дайнека, Леанід. Меч князя Вячкі. След ваўкалака : раманы / Леанід Дайнека. – Мінск : Юнацтва, 1993 . – 608 с. – (Школьная бібліятэка).

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі ад усей душы! Жывіце добра! Жывіце доўга! Любіце нашу гісторыю! 06.06.2018 г. г. Мінск”.

Прыгодніцкі раман “Меч князя Вячкі” мае гістарычную аснову. Гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Пісьменнік паказвае князя Вячку як патрыёта роднай зямлі, багатую і свабодалюбівую натуру. Вячка бачыць, што варагаванне паміж князямі, іхнія амбіцыі нясуць бацькаўшчыне толькі шкоду, становяцца спрыяльнай глебай для крыжакоў у ажыццяўленні сваіх захопніцкіх намераў. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.

Раман “След ваўкалака” расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага.

Дайнека, Леанід. Меч князя Вячкі [Тэкст] : раман : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Леанід Дайнека. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 300, [2] с., [7] л. іл. – (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі ад усёй душы. 22.03.2018 г.”.

Дзякуючы гэтаму гістарычнаму раману, творчасць аўтара набыла шырокі чытацкі рэзананс і стала прыкметным набыткам нацыянальнай літаратуры.

Дайнека, Леанід. Начныя тэлеграмы [Текст] : вершы і паэмы / Леанід Дайнека. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 125, [1] с.

Тэкст аўтографа: “Брылёўскай бібліятэцы – ад усёй душы! Любіце нашу беларускую паэзію! Шчасця Вам! 06.06. 2017 г. ”.

У зборнік увайшлі вершы і паэмы, напоўненыя гісторыка-патрыятычным духам. Творы напісаны з эмацыянальнай страснасцю, пачуццём нацыянальнай годнасці і гонару за наша мінулае. Тут паўстаюць вобразы нашых славутых продкаў, ажываюць старонкі гераічнага змагання за свабоду і чалавечую годнасць.

Дайнека, Леанід. Святло тваіх далёкіх вокнаў [Тэкст] : [вершы] / Леанід Дайнека // Дзень добры, мама! Словы адданасці і любові / укладанне У.Васілевіча. – Мінск, 1977. – С. 155 – 159.

Тэкст аўтографа: “Любіце сваіх мам! 22.03.2018 г. г. Мінск”.

Дайнека, Леанід. [Сняжынкі пад агнём] [Текст] : [верш] / Леанід Дайнека // Дзень міру : вершы беларускіх паэтаў. – Мінск, 1986 – С 150.

Тэкст аўтографа: “Не бомба, а сняжынкі. Хай б’юцца ў скронь зямлі! 22.03.2018”.

Дайнека, Леонид. Сосны [Текст] : [стихотворение] / Леонид Дайнека. – Дзень паэзіі. – Мінск, 1966. – С. 64.

Тэкст аўтографа: “Я жадаю шчасця Вам – Магілёўскім чытачам! 15.03.2017 г. г. Мінск”.

Дайнеко, Леонид. Футбол на заминированном поле [Текст] : роман / Леонид Дайнеко ; авторизованный перевод с белорусского В. Бжезовского. – Москва : Советский писатель, 1986. – 334, [2] с. : портр.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі з пажаданнем радасці і шчасця! 06.06.2018 г. г. Мінск”.

Роман посвящён современному городу, тем сложным социальным и моральным проблемам, которые ежедневно возникают перед каждым нашим современником. В романе показаны и события Великой Отечественной войны, оставившие неизгладимый след в жизни миллионов людей.