Цвірка Кастусь

Цвірка Кастусь

Нарадзіўся 28 сакавіка 1934 года, Зялёная Дуброва, Мінская вобласць.

Беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. – кіраўнік і галоўны рэдактар праекта “Беларускі кнігазбор”.

Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі. Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы. Сябра грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Прызнанне:

– Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2011).

Цвірка, Кастусь. Жамчужыны роднай зямлі [Тэкст] : [верш] / Кастусь Цвірка // Дзень паэзіі. – Мінск, 1966. – С. 189.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Магілёўшчыны – хай усё будзе добра! 15.03. 2017”.

Цвірка, Кастусь. Лодка долі тваёй  [Тэкст] : кніга паэзіі / Кастусь Цвірка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 174 с.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі – ад аўтара. 22.03. 2018”.

Бацькоўскі край, дзе прайшло апаленае вайной дзяцінства, добрыя працавітыя людзі, якія навек звязалі свій лёс з роднай зямлёй, – вось да чаго цягнецца душой паэт. Шчыра, з любоўю расказвае ён пра іх у гэтай кніжцы.

Цвірка, Кастусь. [Мы – людзі, зямляне] [Тэкст] : [верш] / Кастусь Цвірка // Дзень міру. – Мінск, 1986 – С. 109.

Тэкст аўтографа: “На фронце мы с табой, пакуль Пад сінім небам крыўда ходзіць. 22.03.18”.

Цвірка, Кастусь. Сцёжка да дому [Тэкст] : вершы / Кастусь Цвірка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 125, [1] с. : партр.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі – з пажаданнем дабра. 15.05.2017”.

Зямля продкаў, яе мінулы дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі – вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму (“Дзекабрысты”, “Францыск, Скарынін сын”, “Казімір Лышчынскі” і інш.).

Цвірка, Кастусь. Хат вячысты дар [Тэкст] : вершы і паэма / Кастусь Цвірка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 85, [1] с.

Тэкст аўтографа: “Брылёўскай сельскай бібліятэцы – з пажаданнем дабра ўсім чытачам. 06.06.2017 г.”.

Кнігу склалі творы пра пачэсную працу хлебароба, пра адносіны да нашай неацэннай спадчыны – зямлі.

Цвірка, Кастусь. Чатыры вятры [Тэкст] : [верш] / Кастусь Цвірка // Дзень добры, мама! Словы адданасці і любові / укладанне У.Васілевіча. – Мінск, 1977. – С. 118 – 119.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі. 22.03.2018”.