Брава Алена

Брава Алена Валер’еўна

Нарадзілася 18 жніўня 1966 года, Барысаў, Мінская вобласць.

Беларуская журналістка, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Прызнанне:

– Лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” (2004) за кнігу “Каменданцкі час для ластавак”;

– Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі “Silver Bullet” (“Сярэбраная куля”, 2013) выдавецтва “Franc-Tireur USA” (ЗША) за кнігі “Каханне ў ценю казармаў Манкада”, “Менада і яе сатыры”, “Спектакль у чорным тэатры”, якія выйшлі ў гэтым выдавецтве ў 2012 – 2013 гадах.

Брава, Алена. Ясным ранкам у Пінар-дэль-Рыа : аповесць / Алена Брава // У храме зямнога кахання : аповесці, апавяданні: [зборнік] / укладальнік Алесь Лесавік. – Мінск, 2009. – С. 26.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай школы з найлепшымі пажаданнямі. Няхай шчасціць! Вучыце родную мову”.

У творы – тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця.