Беланожка Алёна

Беланожка Алёна

Нарадзілася ў 1985 годзе, Магілёў.

Беларуская паэтэса, пісьменніца.

Беланожка, Алёна. Чамадан з кракадзілавай скуры : апавяданне / Алёна Беланожка. – Мінск : Звязда, 2014. – 173, [1] с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).

Тэкст аўтографа:Чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі з пажаданнямі святла, аптымізму і неверагодных прыгод. 31.08.2019 г.”

Захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды галівудскім сюжэтам. Жанр: сучасная проза.

Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта: даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры… Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.