Башлакоў Міхась

Башлакоў Міхась Захаравіч

Нарадзіўся 27 красавіка 1951 года, пасёлак Станцыя Церуха (знаходзіцца ў п. Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Беларускі паэт. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года.

Прызнанне:

– Медаль Францыска Скарыны;

– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009);

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 года.

Башлакоў, Міхась. Пяро зязюлі падніму : паэма і вершы / Міхась Башлакоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 270, [1] с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Вельмі шаноўным чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі – з надзеяй, што слова беларускае будзе жыць у нашым народзе, на нашай роднай зямлі – шчыра. г. Слонім. 1.09.2019 г.”.

У зборнік увашлі: паэма “Лілея на цёмнай вадзе” цыклы вершаў: “Світальныя коні” ; “Лісток закружыўся”; “Шапчу тваё імя”.

Паэма “Лілея на цёмнай вадзе” – гэта горкая праўда пра чарнобыльскую трагедыю. Аўтар з’яўляўся ўдзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС. Перш чым надрукаваць паасобныя ўрыўкі, паэт чытаў яе ў шматлікіх аўдыторыях роднай Гомельшчыны, даносячы да людзей тое, пра што тады ні пісаць, ні гаварыць не дазвалялася. Магчыма, пагэтаму слухачы ўспрымалі паэму зацікаўлена, усхвалявана, суперажываючы шчырым, балючым радкам, у якіх білася, крычала, плакала само жыццё.

Вершы вызначаюцца пранікнёным лірызмам, эмацыянальнасцю, шчырасцю, задушэўнасцю. Ва ўсіх творах аўтар уздымае вострыя і балючыя праблемы нашай рэчаіснасці: лёс Айчыны, народа, роднай мовы, горыч і боль чарнобыльскай трагедыі, пытанні маралі, духоўнасці, гістарычнай памяці.