Бароўскі Анатоль

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Нарадзіўся 12 мая 1942 года, сяло Крушнікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць.

Беларускі пісьменнік. Друкавацца пачаў з 1961 года. Аўтар кніг прозы  і кнігі вершаў.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 году, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Прызнанне:

– Лаўрэат літаратурнай прэміі “Воін Святла”  (2016) за раман “Воляй абраны” пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа супраць Расійскай імперыі (1863 – 1864).

Бароўскі, Анатоль. Тросніца [Тэкст] : аповесць / Анатоль Бароўскі // Знаёмства : аповесці і апавяданні / А. Бароўскі, А. Раманенка, В. Санько. – Мінск, 1982. – С. 5. – 108.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі, – шчыра. 22.03.18 г. Жыве Беларусь!”.

Рэдактарам аповесці “Тросніца” быў слынны паэт Генадзь Бураўкін, які ўбачыў “нешта” ў прапанаванай аповесці і даў ёй “зялёнае святло”.