Баравікова Раіса

Баравікова Раіса Андрэеўна

Нарадзілася 11 мая 1947 года, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць.

Беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Прызнанне:

– Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова за кнігу лірыкі “Каханне” (1988);

– Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне літаратуры (1993);

Баравікова, Раіса. Вячэра манекенаў : апавяданні [Тэкст] / Раіса Баравікова. –  Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 187 с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Дарагім чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі на добрае прачытанне гэтай кніжкі. Жадаю поспехаў і шчаслівых удач. 06.06.2018 г.”.

Апавяданні гэтага сборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямного свету, ён шукае ў сваіх думках свет паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў.

Баравікова, Раіса. Дрэва для райскай птушкі [Тэкст] : лірыка / Раіса Баравікова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 270 с. – (Залатое пяро).

Тэкст аўтографа: “Дарагім чытачам Брылёўскай бібліятэкі ў цудоўным лясным раёне з пажаданнямі шчасця і ў кожнай справе – поспехаў! З павагай і вельмі сардэчна. 04.03.2017 г.”.

Гэта кніга – вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай.

Баравікова, Раіса. Каханне дысідэнта : апавяданне / Раіса Баравікова // У храме зямнога кахання : аповесці, апавяданні: [зборнік ] / укладальнік А. Лесавік. – Мінск, 2009. – С. 9.

Тэкст аўтографа: “Дарагім чытачам на добрае прачытанне з найлепшымі пажаданнямі і любоўю! З павагаю і вельмі сардэчна. 06.06.2018 г.”.

У апавяданні – тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця.

Баравікова, Раіса. Кватаранка : аповесць / Раіса Баравікова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 142 с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Шаноўным чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі з добрымі пажаданнямі і вельмі сардэчна на ўспамін. З павагай на добрыя поспехі. 06.06.18”.