Первый раздел “Калекцыя кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў у Брылёўскай сельскай бібліятэцы”

Паважаныя карыстальнікі!

Рэдкімі лічацца кнігі не толькі якія захаваліся ў малых колькасцях экзэмпляраў, але і кнігі з дароўным надпісам аўтара. Аўтограф пісьменніка ператварае кнігу са звычайнага выдання ў памятны сувенір. Падпісаная кніга нібы збліжае нас з аўтарам, робіць яго тэкст крыху больш асабістым, адрасаваным непасрэдна чытачу.

Так, у Брылёўскай сельскай бібліятэцы сабралася невялікая калекцыя кніг з аўтографамі, дароўнымі надпісамі беларускіх пісьменнікаў. На сённяшні дзень яна налічвае 213 аўтографаў ад 40 аўтараў з фонду бібліятэкі.

Гэтыя аўтографы былі атрыманы на літаратурных сустрэчах з пісьменнікамі і паэтамі Беларусі, у тым ліку ў сценах бібліятэкі. Тут вялікую дапамогу аказвае актыўны чытач бібліятэкі, пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Яцкоў. Ён мае непасрэдныя сяброўскія стасункі з літаратарамі розных рэгіёнаў Беларусі, і творцы з вялікім задавальненнем падпісваюць свае кнігі для чытачоў Брылёўскай бібліятэкі.

Першы раздзел “Калекцыя кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў у Брылёўскай сельскай бібліятэцы” змяшчае фатаграфіі аўтараў, звесткі пра іх, аб іх кнігах (бібліяграфічныя апісанні і анатацыі), у якіх яны пакінулі дароўныя надпісы, а таксама адсканаваныя вокладкі кніг, старонкі з тэкстамі аўтографаў. Дадаткова надрукаваны тэксты аўтографаў.

Матэрыял размешчаны па алфавіце прозвішчаў аўтараў і адрасаваны шырокаму колу чытачоў, усім тым, хто цікавіцца творчасцю паэтаў, пісьменнікаў Беларусі.

А

Арлоў Уладзімір

Б

Баравікова Раіса

Бароўскі Анатоль

Башлакоў Міхась

Беланожка Алёна

Брава Алена

В

Васючэнка Пятро

Вярцінскі Анатоль

Г

Гіль Мікола

Голуб Юрый

Д

Дайнека Леанід

Далідовіч Генрых

Дранько-Майсюк Леанід

Ж 

Жук Алесь (Аляксандр)

Жуковіч Васіль

З

Зуёнак Васіль

К

Казько Віктар

Камоцкі Алесь

Карамазаў Віктар

Каржанеўская Галіна

Карлюкевіч Алесь

Карпечанка Міхась

Кебіч Людміла

Кустава Валерыя

Л

Ліпскі Уладзімір

Ліўшыц Уладзімір

М

Мазго Уладзімір

Н

Някляеў Уладзімір

П

Пазнякоў Міхась

Пашкевіч Алесь

Пятровіч Дзмітрый

Р

Разанаў Алесь

С

Спрынчан Аксана

Ф

Федарэнка Андрэй

Ц

Цвірка Кастусь

Ч

Чаргінец Мікалай

Чыгрын Сяргей

Ш

Шабовіч Мікола

Шкірманкоў Фелікс

Ю

Юркін Іван